2007-05-08 13:51:12

У Лондане адкрылася выстава святых кніг юдаізма, хрысціянства і Іслама. Сярод найрэдчэйшых экспанатаў - Сінайскі кодэкс (якіперад рэвалюцыяй трымалі расейскія імператары ў Зімнім Палацы), кумранскія лісты, покрыва Каабы...


Брытанская бібліятэка прадставіла святыні трох манатэістычных рэлігій для гэтай унікальнай выставы, выдаўшы іх са сваіх неабдымных багацейшых збораў. Усяго дэманструецца 100 унікальных святых кніг. Адзін з найкаштаўнейшых экспанатаў - прыпомненая Сінайская Біблія (ці Кодэкс), якая ўпершыню прадстае перад шырокай публікай. Яе знайшлі ў манастыры Святой Кацярыны на Сінаі ў 19 стагоддзі. Рукапісная кніга (манускрыпт) на грэцкай мове, кладзеная ў 4 стагоддзі ад Раства Хрыстова, ўяўляе сабою настаражытнейшы поўны спіс Святога Пісання з усімі 4-ма Эвангеллямі. Лічыцца, што гэта адзін з экземпляраў 50-ці спісаў Бібліі, якія былі зроблены па загаду першахрысціянскага Ройнаапостальнага Рымскага імператара Канстанціна, сына Святой Алены. У 30-я гг 20-га стагоддзя ўладамі СССР неацэнны экзэмпляр быў прададзены за мяжу. Сярод прадстаўленых цяпер у Лондане каштоўнасцей - Александрыйскі кодэкс , фрагменты Кумранскіх рукапісаў і часткі некананічнага Эвангелля ад Фамы. У раздзеле, прысвечаным наймаладой з манатэістычных рэлігій - мусульманскай - адзін з самых старажытных манускрыптаў Карану 8-га стагоддзя. У шэрагу сакральных прадметаў Ісламу - прыпомненае намі традыцыйнае покрыва Святой КАабы, па-мастацку расшыванае золатам і срэбрам.







All the contents on this site are copyrighted ©.