2007-05-08 13:53:07

Сiтуацыя хрысцiянаў у Iраку выклiкае заклапочанасць.


“Хрысцiяне ў Iраку на мяжы знiкнення, яны адлучаны ад палiтычных працэсаў у краiне”, - заявiў а.Башар Варда, рэктар Вышэйшай духоўнай семiнарыi св. Пятра, якая нядаўна пераехала з нагоды бяспекi з Багдада ў г.Анкаву, якi знаходзiцца ў Курдзiстане.
Рэктар семiнарыi звярнуўся да ўладаў, каб яны прыклалi намаганнi для стварэння ўмоў дзеля мiрнага суiснавання ў краiне, забяспечылi абарону безабаронных i беспраўных меншасцяў.
Бiскупы Iрака звярнулiся з падобным заклiкам праз iнфармацыйнае агенства “AsiaNews”. Хрысцiянскiя кiраўнiкi краiны сцвердзiлi, што так званая “дэмакратыя” у Iраку “пераўтварылася ў спрошчаную выяву волi большасцi i сiстэматычнае парушэнне праў меньшасцяў”.
У спiсе аспектаў крызiса, пад якi падпадае перад усiм хрысцiянская грамада, а. Варда выдзялiў “узрост безпрацоў’я сярод хрысцiянаў, канфiскацыю маёмасцi ў хрысцiянаў у Багдадзе i Масуле, парушэнне свабоды веравызнання i iншых свабодаў, рабаваннi, напады i пагрозы”.
Чаму на працягу многiх гадоў нiхто не выступаў супраць падобнай сiтуацыi? “Адказ просты, - кажа святар, - гэта абыякавае стаўленне iракскiх уладаў”. “Нас не лiчаць прадстаўнiкамi iракскага народа, не лiчацца з правамi i iнтэлектуальным удзелам у развiццi краiны, як нашым, так i ўсiх рэлiгiйных груп, якiя тут жывуць”.
Гвалт, якi працягваецца ўжо некалькi гадоў, прымушае многiх iракскiх хрысцiянаў эмiграваць, што паменьшвае суполку. Па некаторых меркаваннях, цяпер у краiне засталося 200 – 300 тысяч хрысцiянаў, у той час як у 2003 годзе iх было каля мiльёна.
У пэўным сэнсе хрысцiяне, па меркаванню а. Варда, самi адказныя за такую сiтуацыю, бо яны, як i раней “выпрошваюць як мiласцiну, права жыць у гэтай краiне. Хрысцiянскiя палiтыкi i рэлiгiйныя кiраўнiкi адкладаюць патрабаваннi хрысцiянаў чакаючы нармалiзацыi сiтуацыi ў краiне. Але болей чакаць немагчыма”.
“Давайце аб’яднаем нашы галасы, - заклiкае святар, - i будзем памятаць, што хрысцiяне – гэта таксама iракцы, якiя жадаюць i маюць права на ўклад у будучыню сваёй краiны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.