2007-05-07 15:29:14

У Ватыкане прайшло спатканне Папскай акадэмii Сацыяльных навук.


“Зносiны памiж Дзяржавамi не могуць заставацца на тэхнiчным узроўнi, але павiнны засноўвацца на этычных пытаннях”. Аб гэтым заявiла Мэры Анн Глендан, старшыня Папскай акадаэмii Сацыяльных навук пад час ХХIII пленарнай сэсii згаданай установы, якая праходзiла ў Ватыкане з 27 красавiка да 1 траўня.
Прыпомнiўшы тры выклiкi, аб якiх прыпамiнае Свяцейшы Айцец у сваiм пасланнi да ўдзельнiкаў спаткання, “навакольнае асяроддзе i падтрымка развiцця; павага да праў i годнасцi асобаў; небяспека, якую прыносiць тэхналагiчны свет у тым, што тычыцца духоўнага развiцця”, спадарыня Глендан падкрэслiла, што кард. Тарчызiо Бертоне, Дзяржаўны сакратар Ватыкана, гаварыў аб “слабасцi разнабаковых арганiзацый, акрэслiваючы пазыцыю Святога Пасада”, якi падтрымлiвае мiжнародныя арганiзацыi, але не падтрымлiвае нацыяналiстычныя тэндэнцыi ў iх”.
У тым, што тычыцца тэмы “выклiкаў i крызiсаў мiжрэлiгiйнага дыялогу як крытычнага элементу для мiру памiж нацыямi”, сп. Глендан прыпомнiла словы рабiна Давiда Розена, аднаго з удельнiкаў спаткання, якi зазначыў: “Без мiра памiж рэлiгiямi не можа быць мiра памiж нацыямi”.








All the contents on this site are copyrighted ©.