2007-05-07 15:29:49

Абрана новае кiраўнiцтва арганiзацыi "Pax Christi".


Пад час спаткання мiжнароднай дабрачыннай арганiзацыi “Pax Christi” 28 красавiка ў Бельгii былi абраныя яе новыя кiраўнiкi, якiмi зрабiлiся монсiньор Монсенгво i Марiя Теннiс. Яны будуць кiраваць згаданай арганiзацыяй на працягу 3-х гадоў, пачынаючы з 4 лiстапада бягучага года.
Цяперашнi галава арганiзацыi, монс. Мiшель Саббах, Лацiнскi Патрыярх Ерусалiму, будзе заставацца кiраўнiком “Pax Cristi” да 3 лiстапада 2007 года.
Згаданая арганiзацыя была заснавана ў Францыi спадарыняй Дортел-Клод i монс. Теас, як рух католiкаў Эўропы, якi жадаў знайсцi пагадненне памiж народамi пасля II° Сусветнай вайны. На сёняшнi дзень гэта арганiзацыя аб’ядноўвае больш за 100 суполак ва ўсiм свеце. Па традыцыi яна ўзначальваецца адной цывiльнай жанчынай i аднiм бiскупам.
Бiскуп Монсенгво паходзiць з Конго i з’яўляецца Старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi гэтай краiны. Ён вядомы тым, што стала змагаўся за мiр у сваёй краiне i ў Афрыцы. Марыя Тэннiс, грамадзянка ЗША, кiраўнiца аддзялення арганiзацыi “Марыкнол” па праблемах свету, займаецца праблемамi мiра, сацыяльнай справядлiвасцi i аховай праў чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.