Чарговы раз хутка прымуць прысягу на вернасць служэння Папу Рымскаму Швейцарскія гвардзейцы.
Кожнае 6 мая напрацягу 501го году адбываецца старажытны рытуал. Звычайна, унутры
горада-дзяржавы Ватыкан. Толькі летасць, у азначэнне паўтысячагадовага бяссменнага
служэння - на плошчы Св. Пятра.
Гісторыя гвардыі cкладзеная з дат гісторыi Касцёла. Асабліва важная – 6 мая 1527
г. Гэты дзень, вядомы як гістарычны факт захопу Рыму Sacco di Roma, быў пазначаны
геройскай смерцю 147 гвардзейцаў. Sacco di Roma -- рабаванне Рыма ў 1527 г. наёмным
нямецка-гішпанскім войскам імператара Карла V падчас войнаў з Францыяй і яе італьянскімі
саюзнікамі -- доўжылася ад мая да верасня 1527 года і стала сімвалам заканчэння эпохі
Адраджэння ў Рыме. Сёлета клятву абараняць Папу Бенедыкта 16 паклянуцца
38 салдатаў-навабранцаў, 22 з якіх - з нямецкай Швейцарыі. Старажытны рытуал адбудзецца
ў Апостальскім Палацы пасля таго, як Бенедыкт 16 узначаліць святую Імшу ў базіліцы
Святога Пятра, каб паблаславіць сваіх ахоўнікаў - новых і тых, хто ўжо нясе варту,
а таксама і іхнія сем'і, якія звычайна прыязджаюць сюды на гэтае свята. Першыя
згадкі пра швейцарскіх вайскоўцаў, якія выконвалі розныя функцыі ва ўладаннях Папы,
паходзяць з ХІV ст. Афіцыйнай датай стварэння Швейцарскай гвардыі лічыцца 22 студзеня
1506 г. У гэты дзень група са 150 швейцарскіх вайскоўцаў пад камандаваннем капітана
Каспарвона Сіленена з кантону Уры ў Швейцарыі перайшла мяжу дзяржавы Ватыкан і атрымала
благаслаўленне Папы Юлія 2га, які й лічыцца заснавальнікам Швейцарскай гвардыі. Урачыстасць
адбываецца ў прысутнасці прадстаўнікоў Касцёла, палітычных і вайсковых дзеячаў, а
таксама сем’яў і сяброў новых членаў Швейцарскай гвардыі. Тэкст прысягі зачытвае капелан
гвардыі. Потым кожны з новых гвардзейцаў, пакліканы па імені, выходзіць з шарэнгі,
бярэ леваю рукою сцяг Швейцарскай гвардыі, а правую ўзнімае, выпрастаўшы тры пальцы,
якія сімвалізуюць Найсвяцейшую Тройцу.Гвардзеец называе сваё імя і прозвішча, пацвярджае
словы капелана, гаворачы: «Прысягаю, што буду верна, паслухмяна і з гонарам выконваць
усё тое, што было мне прачытана. Няхай мне дапаможа Бог і ўсе Яго святыя». Швейцарскія
гвардзейцы аддаюць асаблівую пашану сввятым Марціну,. Себасцьяну і Міколу з Флю,
якіх лічаць сваімі апекунамі. Прыкладна дзве трэція гвардзейцаў занятыя службаю на
тэрыторыі Ватыкана. Іх служба набывае асаблівы характар, калі Папа выходзіць да людзей,
цэлебруе св. Імшу ў базыліцы св. Пятра, падчас генеральных аўдыенцый, візітаў да
Папs кіраўнікоў іншых дзяржаў. Гвардзейцы таксама pабавязаныz наведваць шматлікія
лекцыі, заняткі, дбаць пра фізічнае развіццё, прымаць удзел у вайсковай падрыхтоўцы,
займацца рознымі відамі спорту (футболам, настольным тэнісам, самаабаронаю). Нават
тады, калі гвардзеец заканчвае актыўную вайсковую службу, у яго ёсць магчымасць застацца
ў цесным кантакце з сябрамі па службе. Для гвардзейцаў з рэзерва было створана «Таварыства
экс-гвардзейцаў», якое выпускае для іх бюлетэнь «Экс-гвардзеец». Члены таварыства
рэгулярна сустракаюцца на рэгіянальных або федэральных сходах. Членам Швейцарскай
гвардыі можа стаць толькі грамадзянін гэтай краіны рыма-каталіцкага веравызнання з
бездакорнай характарыстыкай пасля заканчэння Ваеннай акадэміі. Кандыдат павінен мець
не менш за 19 і не больш за 30г, рост не меньшы 1м 74см, быць халастым, мець дыплом
аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы або ліцэя.