2007-05-05 11:30:17

Папа Бэнэдыкт 16 гаварыў з былым Прэзыдэнтам Ірану аб праблемах Блізкага Усходу


Сьвяцейшы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі, ў пятніцу 4-га мая, былога Прэзыдэнта Ірану аятоляга Хаматі, які потым сустрэўся з кардыналам Бэртонэ, сакратаром стану, ды з кіраўніком ватыканскае дыпламатыі арцыбіскупам Мамбэрті.
Размовы- як інфармуе Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы- дазволілі заняцца значэньнем дыялогу паміж культурамі. У часе сустрэчы абмеркавана таксама праблемы, якія перажываюць хрысьціянскія супольнасьці на Блізкім Усходзе, ў гэтым таксама і ў Іране. Адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе зьвернута ўвагу на неабходнасьць рашучых ініцыятываў міжнароднае супольнасьці- такіх, як уздымае цяпер на сустрэчы ў Шарм эль-Шэйк. Яны маюць на мэце ўзьняцьце перагавораў, якія бяруць пад увагу правы ды інтарэсы усіх бакоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.