2007-05-04 11:27:50

У сярэдзіне мая ў Бразіліі пройдзе Генеральная Асамблея Біскупскай канферэнцыі Лацінскай Амерыкі. На ёй мяркуецца прысутнасць Свяцейшага Айца. Гэта будзе першы візіт Бенедыкта 16 на кантынент.


Папа наведае краіну, дзе жыве найбольшая ў адносінах да агульнага насельніцтва колькасць католікаў. Толькі 10 адсоткаў ёсць няверуючымі. Астатнія у сваёй большасці - хрысціяне. Пераважна - католікі, пратэстантаў прыкладна 15 працэнтаў. Аднак у апошнія гады вялікую заклапочанасць сусветнае Царквы выклікае актывізацыя сэктаў увогуле на кантыненце і асабліва ў краіне вялікіх кантрастаў, якою з'яўляецца Бразілія. Тут няма аніякіх абмежаванняў для любой, у тым ліку і дыструктыўна-сэктанскай дзейнасці.
Папа Ян Павел 2 неаднаразова наведваў яе і заўсёды быў моцна сумна ўраджаны тым разбэшчаным багаццем невялікай колькасці бразільцаў і жудаснай галеччу, якая абдымае не так ужо і малую колькасць насельнікаў. Паўсюдна вядома праблема злачыннасці, спалучаная з няроўнасцю, наркаманіяй, прастытуцыяй і гандлем жывым таварам, праблема жудасных трушчоб, у прыватнасці, у саміх мікрараёнах ці блізка вялікіх і шыкоўных гарадоў, такіх, як Рыа дэ Жанейра. Краіна, дзе пражывае шматнацыянальная і шматрасавая грамада, непрыміральна падзеленая . Вялікая колькасць людзей - непісьменная, асабліва страшэнныя праблемы ў галіне выхавання і адукацыі дзяцей і моладзі Бразіліі. Існуе трагедыя так званых вулічных дзяцей, якія жывуць у жывёльных умовах і ўяўляюць крыніцу агрэсіі і выкарыстання з боку крымінальнага свету. Даходзіла да таго, што такіх непісьменных дзяцей, якія нават слаба валодалі магчымасцю гаварыць, адстрэльвалі паліцэйскія брыгады. А наогул , як і увесь кантынет, краіна вельмі маладая - каля 30 працэнтаў складаюць дзеці і падлеткі. Бразільцаў, якім больш за 65 гадоў - толькі 6 працэнтаў насельніцтва, што красамоўна паказвае і працягласць жыцця . Лозунг гэтай дзяржавы - "парадак і прагрэс" - паказвае мэту, якую аб'яўляюць урадаўцы. Выукарыстоўваць яны для асягнення сваіх мэтаў вельмі сучасную і добрааснашчаную прапагандысцкую машыну, СМІ.
У Бразіліі працуе каля 11 тысяч святароў :мясцовых і місіянароў. Прыкладна столькі ж законнікаў і манашак. Аднак на 184 млны насельніцтва гэта не так каб многа. У сувязі з такімі глыбокімі кантрастамі і трагічнымі выклікамі Біскупская Канферэнцыя Лацінскай Амерыкі, якая мае прыкладна падобныя праблемы і ў іншых краінах кантыненту, прызнала прыарытэтамі дзейнасці Новую Эвангелізацыю дарослага насельніцтва з прыцягненнем да гэтай працы ўсіх рэжлігійных дзеячаў і місіянароў у цесным кантакце са свецкімі вернікамі. Канкрэтныя праграмы і таксама стратэгію будзе выпрацоўваць Генеральная Асамблея CELAM- Біскупскай канферэнцыі Лацінскай Амерыекі.








All the contents on this site are copyrighted ©.