2007-05-03 13:48:11

Свяцейшага Айца запрашае Прэзiдэнт Усходняга Тiмора.


2 траўня Прэзiдэнт маладой дзяржавы, лаурэат Нобелеўскай прэмii мiра Шанана Гусмао запрасiў Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° наведаць Усходнi Тiмор. Ён падкрэслiў, што “шчыльныя зносiны са Святым Пасадам вельмi важныя для яго краiны. Бiскуп горада Дзiлi, сталiцы ўсходняга Тiмора, монс. Альберто Рiкардо да Сiльва, далучыўся да запрашэння Прэзiдэнта. Па ягоных словах, вiзiт Папы паслужыць “умацаванню мiру i еднасцi ў краiне”.
Папа Ян Павел II° наведаў Усходнi Тiмор у 1989 годзе, калi гэта краiна яшчэ ўваходзiла ў склад Iнданэзii.







All the contents on this site are copyrighted ©.