2007-05-02 14:58:33

Штогадовым зрабіць праваслаўна-каталіцкі Форум па вострых праблемах сучаснасці. З такой ініцыятывай выступіў прэзідэнт Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы кард. Петер Эрдё.


Ідэя выказана на прэс-канферэнцыі ў Рыме. Яе цытуе і апошняя публікацыя Рускай Праваслаўнай Царквы пры еўрапейскіх міжнародных арганізацыях. У прыватнасці, расказваецца аб апошняй сустрэчы кіраўніцтва Савета Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (СЕКЕ) з епіскопом Венскім і Аўстрыйскім Іларыёнам у рамках рабочага паседжання. Тэмаю гаворкі было пашырэнне супрацоўніцтва між СЕКЕ і мясцовымі праваслаўнымі цэрквамі . якія маюць свае епархіі і прыходы ў Зходняй Еўропе.
Гэтым разам, гаворачы з журналістамі, кард. Эрдё падкрэсліў, што супрацоўніцтва праваслаўных і католікаў неабходнае для абароны хрысціянскіх каштоўнасцей. Гаворка йдзе не толькі пра багаслоўскі дыялог, але і наогул аб палепшанні чалавечых стасункаў і практычным дружалюбным супрацоўніцтве. Напрыканцы красавіка, калі члены прэзідыўма СЕКЕ былі прынятыя Папам Бенедыктам 16, у ліку іншых пытанняў ўзнімалася як адна з важнейшых і тэма ўзаемаадносінах з праваслаўнымі Цэрквамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.