Шырока адзначаецца 30-годдзе фотастудыі пры афіцыйным органе Ватыкана " Osservatore
Romano (рымскі аглядальнік)". Прынагодна ў левым крыле каланады Базілікі Святога Пятра
ў Рыме адкрытая выстава фотаматэрыялаў газеты.
5 раздзелаў фатаграфій прапануюць гледачам экскурс у гісторыю Святога пасаду і чалавецтва
за больш чым 150 гадоў існавання самой газеты, і, асабліва, за апошнія 3 дзесяцігоддзі
ў стылі фотапартрэтаў. Галерэя папаў Рымскіх уключае 11 з іх - ад Пія 9 да Бенедыкта
16. Яму і папярэдніку - незабыўнаму для сучаснікаў папу Яну Паўлу 2 прысвечаны асабліва
шырокі раўздзел. Гледач знойдзе шмат цікавага і ў гістарычна аддаленым раздзеле, бо
менавіта Фотаслужба Ватыкана хавае архіў фотаматэрыялаў і таксама Фонд Джордані -
непаўторныя 500 тысяч кадраў жыцця каталіцкае Царквы. Цікава, што ватыканская газета
дала сусветны доступ да большай часткі выставы, размясціўшы яе экспанаты на сайце
Інтэрнета. Адрас: www.photo.va