2007-05-01 12:15:49

Папа Бенедыкт 16 павітаў удзельнікай прайшоўшага ў Рыме экалагічнага семінара, зарганізаванага Папскай радай "Справядлівасць і мір".У сваім пасланні кіраўнік каталіцкае Царквы акрэсліў галоўныя напрамкі адказнасці стварэння за створанае.


Семінар, у якім удзельнічали не толькі святары, але й 80 вядомых вучоных ды спецыялістаў розных галін вывучэння навакольнага асяроддзя з 20 краін адкрыў кард. Ренато Марціно, старшыня Рады - арганізатара семінара.Ён засяродзіўся на актуальнай тэматыцы "Змены клімата і развіццё". Па выніках удзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якую уключылі парады Папы. У сваім звароце да ўдзельнікаў канферэнцыі Свяцейшы айцец, у прыватнасці, кажа аб неабходнасці падтрымліваць лад жыцця, вытворчасці і спажывання, якія б адпавядалі неабходнасці забеспячэння ўстойлівага развіцця народаў. тут трэба прымаць у разлік справядлівасць пры размеркаванні, як гэтаму навучае сацыяльная дактрына Царквы, што выплывае з самой сутнасці хрысціянства. Удзельнікі канферэнцыі асабліва парадваліся выказанай Папам удзячнасці ім за тое, што здолелі магчымасць сабрацца ў Рыме на гэтую сустрэчу і пацвердзілі, што будуць старацца на сваіх працоўных і грамадзянскіх пазіцыях дакладна і праўдзіва вывучаць праблемы навакольнага асяроддзя, якія ўсё больш залежаць ад выканання этычных правілаў.Сюды ўваходзіць эканоміка, сацыялогія, палітыка і іншыя галіны чалавечага існавання. У часе канферэнцыі неаднаразова прыпаміналіся цытаты з "КАМПЕНДЫЎМА САЦЫЯЛЬНАЙ ДАКТРЫНЫ ЦАРКВЫ", -дакуманта. распрацаванага якраз папскай радай "Справядлівасць і мір". Там яскрава гаворыцца, што экалагічная адукацыя ёсць абавязкам кожнага, бо навакольнае асяроддзе - агульнае багацце усяго чалавецтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.