Чарговыя старонкi з Кампенiума сацыяльнай дактрыны Царквы.
Раздзел шосты ЧАЛАВЕЧАЯ ПРАЦА1. Бiблiйныя аспекты а) Абавязак апрацоўваць i
захоўваць зямлю. 255 Стары Запавет падае Бога як усемагутнага Стварыцеля, Якi
стварае чалавека на Сваё падабенства, заклiкае яго апрацоўваць зямлю (пар. Быццё
2, 5-6) i захоўваць Эдэмскi сад, куды Бог яго памесцiў (пар. Быццё 2,
15). Першай чалавечай пары Бог дае заданне заваяваць зямлю i панаваць над усялякiмi
жывымi iстотамi (пар. Быццё 2, 28). Аднак панаванне чалавека над iншымi iстотамi
не павiнна быць дэспатычным i неразумным; наадварот, ён павiнен “апрацоўваць i захоўваць”
(пар. Быццё 2, 15)даброты, створаныя Богам: даброты, якiя чалавек не
стварыў, але атрымаў як каштоўны дар, даручаны Стварыцелям ягонай адказнасцi. Апрацоўваць
зямлю – значыць не пакiдаць яе самой сябе; панаваць над ёй – значыць клапацiцца аб
уласным народзе, а пастуху – аб статку. Па задуме Творцы, створаная рэчаiснасць,
сама па сабе мае добрую якасць i iснуе дзеля чалавека. Захапленне перад таямнiцай
чалавечай велькасцi прымушае псальмапеўцу ўсклiкнуць: “Што ёсць чалавек, што Ты памятаешь
яго, i сын чалавечы, што наведваешь яго? Не многа Ты прынiзiў яго перад Анёламi: славаю
i гонарам укаранаваў яго; паставiў валадаром над справамi рук Тваiх; усё паклаў пад
ногi яго” (Пс. 8, 5-7). 256 Праца належыць першапачатковаму
стану чалавека i папярэднiчае яго падзенню, таму не з’яўляецца а нi пакараннем, а
нi пракляццем. Яна робiцца цяжкай i пакутнiцкай з-за граха Адама i Евы, якiя зруйнавалi
даверлiвыя i гарманiчныя адносiны з Богам (пар. Быццё 3, 6-8). Забарона ёсць
“ад дрэва пазнання дабра i зла” (пар. Быццё 2, 17) i нагадвае чалавеку, што
ён атрымаў усё ў дар i застаецца стварэннем, а не Творцай. Грэх Адама i Евы быў выклiканы
менавiта гэтай спакусай: “Будзьце як богi” (пар. Быццё 3, 5). Яны пажадалi
панаваць над усiм абсалютна i не падпарадкоўвацца воле Стварыцеля. З гэтага моманту
глеба робiцца скупой, неўдзячнай, варожай (пар. Быццё 4, 12); толькi ў поце
твару магчыма будзе атрымаць ад яе харчаванне (пар. Быццё 3, 17.19). Аднак,
нягледзячы на грэх прабацькоў, задума Стварыцеля, наканаванне Ягоных стварэнняў i
ў тым лiку чалавека, заклiканага апекавацца i захоўваць створаны свет, застаюцца нязменнымi. 257
Працу трэба шанаваць, бо яна ёсць крынiцай багацця цi, ва ўсялякiм разе, годных
жыццёвых умоў i ўвогуле – дзейсны сродак супраць галечы (пар. Прытч 10,
4). Але нельга падпадаць пад спакусу абагаўляць яе, бо ў ёй немагчыма знайсцi канчатковы
сэнс жыцця. Праца ёсць важнай, але крынiца жыцця i мэта чалавека – Бог, а не праца.
Сапраўды, пачатак i аснова Мудрасцi – боязь Пана; вылунаючае з яе патрабаванне
справядлiвасцi папярэднiчае клопатам аб карыснасцi: “Лепей троху пры боязi Пана, чым
вялiкае багацце, i пры iм трывога” (Прытч 15, 16); “Лепей немногае з праўдай,
чым мноства багацця з непраўдаю” (Прытч 16, 8). 258 Вершыня бiблiйнай
навукi аб працы – прыказанне аб суботнiм адпачынку. Чалавеку, якi злучаны з неабходнасцю
працаваць, адпачынак адкрывае перспектыву больш поўнай свабоды – гэта свабода вечнай
Суботы (пар. Гебр 4, 9-10). Адпачынак дазваляе людзям прыпомнiць i нанова перажыць
справы Бога, ад Стварэння да Адкуплення, прызнаць сябе Яго стварэннем (пар. Еф
2, 10) i дзякаваць за ўласнае жыццё i за тое, што неабходна для яго падтрымання,
Яму, “аўтару”. Памяцьi вопыт суботы дазваляюць чалавеку не рабiцца
– па сваёй цi чужой воле – рабом працы i служаць асновай супраць эксплуатацыi ў любой
форме, схаванай цi яўнай. Бо суботнi адпачынак быў уведзены не толькi дзеля таго,
каб дазволiць людзям удзельнiчаць у Богаслужбе, але i для абароны галечных: яго вызваляльная
функцыя складаецца ў тым, каб супярэчыць антыграмадскаму выраджэнню чалавечай працы.
Сапраўды, такi адпачынак – ён можа цягнуцца нават год – мае на ўвазе, што плён зямлi
экспрапрыiруецца на карысць бедных, а права ўласнасцi земляробаў прытрымлiвацца: “Шэсць
гадоў засейвай зямлю тваю i зберай плён з яе, а на сёмы пакiнь яе ў пакоi, каб харчавалiся
галечныя з твайго народа, а рэшткамi пасля iх харчавалiся жывёлы палявыя; таксама
рабi з вiнаграднiкам тваiм i з алiўкай тваёй” (Зыход 23, 10-11). Гэты звычай
адпавядае глыбокаму iнтуiтыўнаму зразуменню: набыццё дабротаў некаторымi можа аказацца
пазбаўленнем дабротаў для iншых. б) Езус – чалавек працы. 259 Прапаведваючы,
Езус навучае цанiць працу. Ён Сам “стаўся ва ўсiм падобным нам i прысьвяцiў большую
частку Свайго зямнога жыцця ручной працы за цэслярскiм варштатам” у майстэрнi
Язэпа (пар. Мат 13, 55; Марк 6, 3), якому Ён падпарадкоўваўся (пар.
Лука 2, 51). Езус асуджае паводзiны слугi-лайдака, якi хавае талант у зямлю
(пар. Мат 25, 14-30), i ўсхвальвае вернага i разумнага слугу, якога гаспадар
знаходзiць выконваючым даручаныя яму абавязкi (пар. Мат 24, 46). Езус апiсвае
уласную мiсiю як дзеянне: “Айцец Мой i да гэтай пары дзейнiчае, i Я дзейнiчаю”
(Ян 5, 17), а Сваiх вучняў – як працаўнiкоў на нiве Пана, якую ў’яўляе
сабой чалавецтва, што мае патрэбу ў эвангелiзацыi (пар. Мат 9, 37-38). На гэтых
працаўнiкоў распаўсюджваецца агульны прынцып, згодна з якiм “той хто працуе годны
ўзнагароды за працу сваю” (Лука 10, 7); iм дазволена заставацца ў хатах, дзе
iх прынялi, есцi i пiць тое, што iм прапануюць.