2007-04-30 13:41:04

У часе багародзічнае малітвы вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 29 красавіка Папа зрабіў заклік да малітвы ў намеры сьвятарскіх пакліканьняў



У разважаньні спаслаўся да сёлетняе тэмы Дня Малітваў за Пакліканьні, якая гучыць: “Пакліканьне ў служэньні Супольнасьці Касьцёла”. Прыпомніў, што хаця ўсе ахрышчаныя пакліканыя, каб даць свой ўклад у збаўленьне, то ў Касьцёле існуюць спэцыфічныя пакліканьні, накіраваныя да служэньня супольнасьці. За еднасьць Касьцёла адказным ёсьць Папа, якога падтрымліваюць біскупы, сьвятары, пасьвячаныя асобы ды усе вернікі.
RealAudioMP3
Малемся за дар стойкасьці для ўсіх сьвятароў. Прасем, каб аставаліся вернымі малітве, каб з што-раз то большаю пабожнасьцю адпраўлялі Сьвятую Імшу, жылі ўслуханымі ў Божае Слова і дзень за днём што-раз больш ўпадабнялі свае пачуцьці і стаўленьні да Ісуса- Добрага Пастыра. Малемся таксама за тых, якія падрыхтоўваюцца да сьвятарскае паслугі ды за адукатараў рымскае Дыяцэзыіі, Італіі і цэлага сьвету. Малемся за сем”і, каб не спынялася ў іх дасьпяваць “насеньне” пакліканьня да сьвятарскага служэньня.
У паўднёвай малітве са Сьвяцейшы Айцом удзельнічала больш за 50-т тысяч вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.