2007-04-28 10:07:57

Папа Бэнэдыкт 16 наведае сядзібу ААН у Нью Ёрку


Папа Бэнэдыкт 16 прыняў запросіны скласьці візіт у нюёркаўскай сядзібе ААН. Запрасіў Папу сам Гэнэральны Сакратар ААН Кі-Мун, які сустрэўся са Сьвяцейшым Айцом 18-га красавіка ў Ватыкане. Пацьвярджаючы гэтую інфармацыю, ватыканскі прэсавы прадстаўнік дадаў, што не ўстаноўлена яшчэ дакладнае даты візіту. Айцец Лёмбарді падкрэсьліў, што “Папа выказаў гатоўнасьць наведаць сядзібу ААН. Не пачаліся яшчэ аднак ніякія падрыхтоўкі да гэтага візіту”.
Папа Ян Павал ІІ наведаў сядзібу ААН два разы: у кастрычніку 1979 году ды у 1995-м годзе з нагоды 40-а годдзя заснаваньня гэтае арганізацыі. Раней, як першы у гісторыі з Рымскіх Папаў, быў там ў 1965-м годзе Папа Павал 6-ы.








All the contents on this site are copyrighted ©.