2007-04-28 16:14:55

Пакліканне да святарства і асвячанага жыцця распазнаецца праз любоў да Эўхарыстыі, у якой утрымліваецца Таямніца рэальнай прысутнасйці Езуса Хрыста. На гэта ўказвае Папа Бенедыкт 16 у сваім пасланні.


Сусветнаму Дню малітвы аб пакліканнях, які ў 44 адзначаецца 29 красавіка, прымеркаванае слова кіраўніка веруючых католікў. Ён паяснівае ўсім і асабліва святарам, што усведамленне неабходнасці адказаць на заклік служыць Богу нараджаецца ўнутры грамады, сабранай вакол Эўхарыстыі. Дык ёсць неабходнасць навучання будучых святаслужыцеляў сапраўднай царкоўнай еднасці. Гэтыя два пункты: Эўхарыстыя як таямніца і царкоўная еднасць як яе ўсведамленне - вось галоўныя акцэнты паслання Папы. Сам ён узначаліць у гэты важны для кожнага ксяндза дзень, калі кожны з іх прыняў рашэнне на ўсё жыццё, якое па вызначэнні прымаецца як ахвяра для грамады, дзеля дабра ўсіх, - святую Імшу ў базіліцы святога Пятра. Разам з Папам саслужыць кардынал Каміл Руіні, дапаможныя біскупы, рэктары семінарый Рыма і генералы каталіцкіх ордэнаў. У часе Імшы Папа Бенедыкт 16 рукапаложыць ў святары 22-х рымскіх дыяканаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.