2007-04-28 16:11:53

КІЕЎ-МІНСК. Вярнуліся з украінскай сталіцы работнікі Беларускай міласэрднай арганізацыі каталіцкае Царквы - Карітас. Там завершылася міжнародная канферэнцыя па праблемах ВІЧ-СНІДа ў рэгіёне.


Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа ды цэнтральная Азія былі пад увагай рэлігійных і свецкіх дзеячаў, што гаварылі не толькі пра медыцынскія аспекты дапамогі, але і пра неабходнасць больш шырокай галоснасці ў гэтай дэлікатнай галіне жыцця грамадства і асобных людзей. Так, на прыкладзе гаспадароў, быў зроблены вывад, што тэмпы пашырэння заражэння залежаць таксама і ад слабой інфармаванасці людзей. На Ўкраіне, напрыклад, вельмі мала журналістаў, якія займаюцца тэматыкай СНІДу, што адлюстравала і іхняя адсутнасць на Еўрапейскім тэматычным форуме.
Прэзідэнт украінскай Карітас Андрэй Васьковіч паведаміў, што самай вялікай трагедыяй ВІЧ-інфекцыяываных ёсць ізаляцыя. Нават родныя ад іх адгортваюцца. Дык адным з напрамкаў працы ёсць інфармаванне грамадства аб бяспецы кантакту з няшчаснымі хворымі на СНІД.
У пасяджэннях Еўракангрэсу прынялі ўдзел высокія герархі каталіцкай і грэка-каталіцкай Царквы Украіны , святары , медыкі і навукоўцы з краін Еўропы. Спецыяльны саветнік Міжнароднай Карітас айцец Роберто Вітілло паведаміў прысутным, што гэтая міласэрдная арганізацыя мае 162 аддзелы па свеце, 44 - у Еўропе. Што тычыцца статыстыкі СНІДу, за 10 апошніх год колькасць інфецыяваных павялічылася ў 20 разо. У прыватнасці, на Ўкраіне памёрла каля 84 000 чалавек. Толькі 15 працэнтаў хворых мае адэкватнае лячэнне. былі абмеркаваныя шляхі паляпшэння дапамогі хворым у Еўропе і, у прыватнасці, на Украіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.