2007-04-27 11:55:32

Францiшкане Святой Зямлi прыпомнiлi сваiх братоў, якiя загiнулi пад час генацыду армянаў.


24 красдавiка, у “Дзень памяцi армянскага народа”, таксама i францiшкане Святой Зямлi прыпомнiлi сваiх братоў, якiя працавалi ў якасцi мiсiянароў на землях, што былi акупаваныя туркамi.
“З 1894 да 1923 года армянскi народ перанёс трагедыю, пад час якой пацярпела шмат людзей, незалежна ад полу цi ўзросту. Ад яе пацярпеў практычна ўвесь гэты народ, якi ў 301 годзе прыняў хрысцiянства ў якасцi дзяржаўнай рэлiгii”, - напiсана ў заяве францiшканаў Святой Зямлi, якая была пададзена праз iнтернет.
У тэксце заявы гаворыцца, што гэта былi “масавыя забойства хрысцiянаў”, пад час якiх загiнула таксама шмат айцоў-францiшканаў са Святой Зямлi са сваiмi вернiкамi-армянамi”. Дакладна вядома аб 8 пакутнiках-францiшканах згаданага генацыда. “Памяць i ахвяра армянскага народа, - напiсана ў заяве, - будзе спрыяць атрыманню ад Бога мiра ва ўсiм свеце i братэрства сярод усiх вернiкаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.