2007-04-27 13:54:07

Пажаданне паглыблення сумеснага будавання спрыяння міру і гармоніі ў свеце заключанае ў прывітальным пасланні да буддыстаў кардынала Поля пупара, старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу і культуры.


пасланне накіраванае з нагоды свята Весах, якое адзначаюць прыхільнікі Будды па свеце. Кардынал з Ватыкану выказвае ўпэўненасць, што сумеснымі намаганнямі магчыма уносіць уклад у стварэнне такой абстаноўкі на планеце. каб людзі маглі гаварыць і слухаць адно адно, дзяліцца горам і радасцю, дараваць узаемныя памылкі мінулага. Мірнае суіснаванне - гэта вельмі адказная задача. Дык кардынал Поль Пупар, звяртаючыся да будыстаў, выказвае думку аб тым, што адказнасць па падтрыманню мірнага суіснавання павінна быць падтрыманая ўсімі слаямі грамадства - як свецкімі, так і рэлігійнымі. У сваім звароце да Ўсходнега свету кардынал Пупар, які мае французскае паходжанне, падкрэслівае, што пабудова мірнага суграмаджання зямлянаў патрабуе канкрэтных акцый усіх у накірунку да ўсіх, якія б адлюстроўвалі павагу да годнасціўсіх, да годнасці таксама "інакшых" людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.