2007-04-25 14:30:13

Патрыярх Рыгор 3 , галава Мелькіцкай грэка-каталіцкай Царквы, упэўнены, што ўсе хрысціянскія Цэрквы Еўропы павінны прыкладаць большыя намаганні для асягнення міра на Блізкім Усходзе.


Святая Зямля - гэта таксама зямля ўсіх хрысціянаў.Так сцвердзіў Рыгор 3, выступаючы са сваімі прамовамі ў некалькіх гарадах Швейцарыі. Ён падкрэсліў для слухачоў Цюріха, Санкт-Галена і Айнзідэльна, што для арабскага свету хрысціяне ў пэўнай ступені з'яўляюцца сумленнем і, такім чынам, надзеяй на доўгачаканы супакой. Ідэі хрысціянства, якія палягаюць у аснове еўрапейскай дэмакратыі, маглі б стацца асновай для асягнення свабоды ў гарачым рэгіёне, бо яны адстойваюць такія каштоўнасці, як талерантнасць, шчырасць, павагу для жанчын, свабоду сумлення і веравызнання. Герарх моцна заклікаў усіх еўрапейскіх хрысціянаў не ленавацца і ўносіць пасільны ўклад у здабыццё міра, бо святая Зямля - таксама іхная зямля, на ёй небходна ўсталяваць мір!







All the contents on this site are copyrighted ©.