2007-04-25 14:31:12

Пасол Iрака атрымаў узнагароду Святога Пасада.


23 красавiка, па жаданню Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, Пасол Iрака пры Святым Пасадзе, сп. Iзмаiл Йалда, быў узнагароджаны Вялiкiм Крыжом Пiя IX°. Узнагарода была прымеркавана да даты другога года пантыфiкату Папы.
Паведамляецца, што прадстаўнiк Iрака пры Ватыкане ўзнагароджаны за нястомныя высiлкi ў галiне наладжвання адносiнаў памiж Ватыканам i Iракам i за арганiзацыю здаровага дыялога памiж прадстаўнiкамi розных рэлiгiй.
У сваю чаргу Пасольства Iрака выказала Бенедыкту XVI° падзяку за трывалую падтрымку iракскага народа ў яго малiтвах за мiр у гэтай краiне. У заяве iракскага пасольства выказваецца пажаданне, каб Усемагутны Бог даў Свяцейшаму Айцу добрае здароў’е, сiлы i мудрасць у выкананнi яго служэння ў тым, што тычыцца асягнення справядлiвасцi, роўнасцi i мiру для ўсяго чалавецтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.