Агульная аўдыенцыя Папы Бэнэдыкта 16 у сераду 25 красавіка
Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю.
Была гэта ўжо 16-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньняшняя катахэза Сьвяцейшага Айца была прысьвечана Арыгену з Александрыі. Хаця
не прызнаецца за Айца Царквы быў вялікім тэалогам – сказаў Папа ў часе сёньняшняе
катахэзы- да якога навуковае спадчыны спасылаюцца навукоўцы, пачынаючы ад першых стагоддзяў
аж да сучаснасьці. Маючы 17-ць гадоў
заахвочваў свайго бацьку Леанідаса, каб у абліччы сьмерці вытрымаў пры Хрысьце. Мучаніцтва
бацькі таксама і яго напоўніла жаданьнем аддаць жыцьцё за Ісуса. Прызнаваў аднак
– сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16- што больш чым мучаніцтва прыносіць
хвалу Хрысту жыцьцё згоднае з пасланьнем Эвангэльля. На заканчэньне аўдыенцыі
Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя
пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.