2007-04-25 14:47:14

24 красавіка Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзыдэнта Палестыньскае Аўтаноміі


Вернемся яшчэ на хвілінку да дзейнасьці Папы у аўторак 24-га красавіка. Менавіта Сьвяцейшы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзыдэнта Палестыньскае Аўтаноміі Абу Мазэна, які затым таксама сустрэўся з кардыналам Бэртонэ, Сакратаром Стану ды з адказным за ватыканскія адносіны з дзяржавамі арцыбіскупам Мамбэртім. “У часе сардэчных размоваў абмеркавана сітуацыю на Блізкім Усходзе”- чытаем у камунікаце Прэсавага Бюро Апостальскае Сталіцы. “Асабліва дацэнена заангажаваньне ў карысьць ўзнаўленьня мірнага працэсу паміж Ізраілям ды Палестынай, магчымае таксама дзякуючы дапамозе міжнароднае супольнасьці. Абмеркавана таксама ўнутраную сітуацыю палестынцаў, між іншым, з пасланьнем да цяжкасьцяў, якія сустракаюць католікі ды значэньня іхняга ўкладу ў жыцьцё грамадзтва”- сьцвярджае ватыканскі камунікат.








All the contents on this site are copyrighted ©.