2007-04-24 14:03:49

Як каментар на словы шыльды, якую змясцілі ў Ерусаліме у музеі Галакосту пад партрэтам Папы перыяду 2 Сусветнай вайны - Пія 12 з абвінавачаннем ў раўнадушшы, прагучала свежая заява Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кард. Тарчізіо Бертоне. Ён удакладняе, што 25кастрычніка 1943года Папа даслаў пісьмо з загадам адчыніць усе манастыры для яўрэяў і схаваць людзей ад пераследу гітлераўцаў.


Такім чынам,абнародваны архіўны дакумант, які удакладнівае, Папа Пій 12 - Яўген Пачелі, італьянец па паходжанні, падпісаў сакрэтны цыркуляр дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана, прыняты сонмам кардыналаў і арцыбіскупаў каталіцткае Царквы. У ім ужо не толькі навусна. але пісьмова прадпісвалася адкрыць усе каталіцкія ўстановы і нават катакомбы пад Рымам і там хаваць усіх людзей, якіх пачалі ў гэты час пераследваць нацысты і ў Італіі. Цяпер Ватыкан чакае рэакцыі кіраўніцтва музея Яд Ва Шэм у Ерусаліме, які навесіў шыльду, дзе кажацца, што Папа Рымскі перыяду гітлерызму адказны за "маўчанне" і " адсутнасць кіруючай лініі" ў выкрыванні Галакосту - значыць, мэтанакіраванага знішчэння гітлераўцамі прадстаўнікоў яўрэйскага народу.







All the contents on this site are copyrighted ©.