2007-04-24 14:03:07

Правы чалавека і асабістая маральная адказнасць - вось стрыжань прагрэсу. Станоўча ацаніў ролю Рускай Праваслаўнай Царквы ў дыскусіі на гэтую тэму арцыбіскуп Антоніо Меніні.


Прадстаўнік Ватыкану ў Расіі ўдзельнічаў у міжнароднай канферэнцыі "Правы чалавека і нацыянальная самабытнасць", што прайшла на гэтым тыдні ў Маскве. Ён выказаў поўную гармонію з пазіцыяй Мітрапаліта Кірылы, старшыні Аддзела Знешніх Царкоўных Сувязей МП, які выступае барацьбітом з сучасным , распаўсюджаным па цэлым свеце, рэлятывізмам і абсалютным прагматызмам, які спавядаецца большасцю еўрапейцаў.
Апостальскі нунцый зазначыў, у прыватнасці, наступнае: "РПЦ зрабіла вельмі многа для развіцця паняцця правоў чалавека ў святле хрысціянскага навучання." Арцыбіскуп Антоніо Меніні падкрэсліў перад рэлігійнымі і свецкімі удзельнікамі дыскусіі, што ад разумення сутнасці правоў чалавека, спалучаных з асабістымі маральнымі абавязкамі, залежыць будучыня Еўропы і ўсяго свету. Закваскаю цывілізацыі людзей 3 Тысячагоддзя павінны заставацца хрысціянскія каштоўнасці, якія ёсць сутнасцю і душою людзей Старога кантыненту.







All the contents on this site are copyrighted ©.