2007-04-21 10:46:39

У адным з касцёлаў Галандыi з'явiўся незвычайны вiтраж.


Да Пасхi ў старажытным саборы св. Яна ў г.Ден Босх быў адкрыты незвычайны вiтраж пад назвай “Страшны суд”. Аўтар вiтража – галандскi мастак па шклу Марк Мюлдерс, чыi творы ўжо ўпрыгожваюць многiя касцёлы Галандыi, уключыў у сваю новую працу вобраз самалёта, што ляцiць насустрач вежам-блiзнюкам у Нью-Йорку. Гэта адразу прыцягвае ўвагу, бо да гэтай пары ў вiтражах выяўлялiся толькi бiблiйныя сюжэты i, часам, вядомыя асобы.
“Некаторыя кажуць, што атрымалася занадта модна, - кажа мастак. – Але для мяне гэта камплiмент. У вiтраж уключаны 7 фатаграфiчных адбiткаў – у тым лiку здымак, зроблены ў Нью-Йорку 11 верасня 2001 года. Гэтыя здымкi былi надрукаваны на шкле, потым адрэтушыраваны сдпецыяльнымi фарбамi i абпалены адпаведным чынам. Вiтраж уяўляе сабой збор сiмвалаў Страшнага суда i падзелены на тры часткi: “пекла”, “рай” i “чысцец”.
“Рыба – гэта адзiн з сiмвалаў хрысцiянскай веры. Матылёк – уваскрашенне i аднаўленне. Ёсць таксама паўлiн з нейкай выявай на хвасце – гэта сымвал зла як складаючай часткi кожнага з нас. Яшчэ ёсць лесвiца, якая сымвалiзуе цуды, створаныя Езусам. Аднак я выдзялiў яшчэ i зямное пекла ў выглядзе нядаўнiх падзей. Карацей кажучы, - зазначыў мастак Мюлдерс, - выпадковых элементаў у вiтраже няма. Я ганаруся тым, што атрымалася”.
“Вiтраж – гэта не напад на iслам, гэта напад на тэрор i на зло, якое, як пiсаў фiлосаў Ян Бодрiйар, узнiкла не з вонку, але ў сярэдзiне нас i нашага грамадства. Таму сучасны “абраз зла” – выява палаючых вежаў у Нью-Йорку – i зрабiлася часткай касцёльнага вiтража аб Страшным судзе, значыць аб судзе не над кiмсцi, а над намi”, - зазначыў аўтар твора.







All the contents on this site are copyrighted ©.