2007-04-21 10:50:03

Пасяджэньне Рады міжканфэсійнай місіі "Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне"


У панядзелак 16 красавіка 2007 г. у Мінску адбылося 2-е пасяджэнне Рады міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне», у якім узялі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка.
У пасяджэнне ўдзельнічалі таксама старшыня Саюза евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у РБ сп. Мікалай Сінкавец, старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў РБ Л.П. Гуляка, прадстаўнікі шэрагу арганізацый, якія працуюць у сацыяльнай сферы. Падчас пасяджэння, якое распачалося з прывітальнага слова мітрапаліта Філарэта, яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з бягучай дзейнасцю міжканфесійнай місіі, і перспектывы далейшага яе развіцця ў супрацоўніцтве з рознымі міжнароднымі структурамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.