2007-04-21 10:53:39

Візіт Папы Бэнэдыкта 16 ў італьянскія дыяцэзыі Віджэвано і Павію


Сёньня ў суботу 21-га красавіка, ў гэты момант калі ідзе ў эфір нашая праграма, Сьвяцейшы Айцец знаходзіцца ў Віджэвано. Бэнэдыкт 16 прыляцеў ў гэты горад каля гадзіны 17-й паводле рымскага часу ды ў гэты момант адпраўляе Сьвятую Імшу на цэнтральнай плошчы гораду.
Пасьля Літургіі Папа адправіцца ў Павію, дзе прывітальныя цырымоніі ёсьць прадбачаныя каля гадзіны 21-й рымскага часу. Ноч Сьвяцейшы Айцец правядзе ў Біскупскай Курыі гораду Павія.
Візіт закончыцца ў нядзелю 22-га красавіка позным вечарам. Больш вестак з гэтага візіту слухайцец ў нашай праграме ў панядзелак 23-га красавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.