2007-04-19 13:46:41

Інтэрнет-сайт Бенедыкту 16-м падарылі на яго 80-годдзе расейскія камп'ютарныя энтузіясты. На ім будуць прамовы Папы з паралельным тэкстам па-руску і італьянску.


Адрас:www.benedictxvi.tv Yсе матэрыялы знаходзяцца ў свабодным карыстанні і скачваюцца бясплатна.Паведамляецца таксама, што суправаджаць арыгіналы прамоў будуць аўдыакопіі. Аўтары паведамляюць, што будуць імкнуцца да найлепшай якасці гуку і выявы, так што прызначаны яны будуць, галоўным чынам, валадальнікам хуткаснага Інтэрнету. Аўдыя-копіі, аднак, будуць сціслыя, дык іх могуць атрымліваць і тыя, каму цяжка скачваць - хто мае апаратуру не так сучасную Акрамя актуальных прамоў Папы Рымскага будуць на сайце і архіўныя відэа- і аўдыаматэрыялы, крэатыўныя кліпы і фотакадры, што тычацца Святога Пасаду і яго кіраўніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.