2007-04-19 13:52:25

Сёньня каталіцкі сьвет адзначае другую гадавіну выбару кардынала Ратцынгэра на Папу Рымскага


Гэтак ўжо два гады з Бэнэдыктам 16-ым. Папа яшчэ не адпачнуў пасьля ўрачыстасьцяў з нагоды ягонага 80-ці годдзя з дня нараджэньня а ў Ватыкане зноў сьвяты. Нагодаю зьяўляецца другая гадавіна выбару Бэнэдыкта 16. 19-га красавіка 2005-га году Канкляў Кардыналаў прызнаў, што наступнікам Папы Яна Паўла ІІ будзе кардынал Язэп Ратцынгэр.
Ён тады сказаў з цэнтральнага балкону Базылікі Сьвятога Пятра: “Пасьля вялікага Папы Яна Паўла ІІ кардыналы выбрале мяне, простага , сьціплага працаўніка Божага Вінаградніка. Суцяшае мяне, што Госпад здольны дзейнічаць таксама цераз недасканалыя прылады, а перад усім я давяраюся вашым малітвам”- так новавыбраны Папы зьвярнуўся да вернікаў два гады таму назад.
Хвілінку раней, каля гадзіны 18-й паводле рымскага часу, над Сыкстынскаю Капліцаю зьявіўся белы дым. На гэты знак чакалі дзесяткі тысячаў асоб, якія сабраліся на Плошчы Сьвятога Пятра. Гэты дым абазначаў, што Каталіцкі Касьцёл мае новага Папу. Затым гэтую вестку перадалі ўсе званы Ватыкану. Кардыналы сабраныя на Канкляве выбралі новага Папу пасьля двух дзён. Вынікі галасаваньня былі тайнымі. Як праходзіла галасаваньне можна толькі дадумвацца. Італьянскі квартальны часопіс “Лімэс” дайшоў да запіскаў аднаго з кардыналаў, які ўдзельнічаў у выбарах Папы. З іх даведваемся, што на кардынала Ратцынгэра галасавала 84-х са 115-ці герархаў.
Прыгадаем, што раней кардынал Ратцынгэр быў старшынёю Ватыканскае Кангрэгацыі Навукі Веры. Быў блізкім прыяцелям і аднадумцам Папы Яна Паўла ІІ. А дслужыў таксама Сьвятую Імшу ў часе паховінаў памёршага Папы-паляка.







All the contents on this site are copyrighted ©.