Кiеўскi мiтрапалiт павiншаваў Свяцейшага Айца з юбiлеям.
У вiншавальным звароце Галава Украiнскай Праваслаўнай Царквы МП пажадаў Свяцейшаму
Айцу моцнага здароў’я, бадзёрасцi духа i дапамогi Пана ў высокiм служэннi Святой Царкве.
У вiншаваннi, у прыватнасцi, зазначана: “Пантыфiкат Вашай Святасцi дае аснову
для надзеi на больш канструктыўныя зносiны i плённы дыялог памiж Святым Пасадам i
Праваслаўнай Царквой, што вельмi неабходна ў справе распаўсюджвання хрысцiянскiх каштоўнасцей
у сучасным свеце, якi патрабуе ўласных традыцыйных духоўных асноў”.