2007-04-18 14:15:39

Свяцейшы Айцец прыняў дэлегацыю з Канстантынопальскага патрыярхата.


На сваi 80 угодкi з дня нарадження Свяцейшы Айцец спаткаўся з мiтрапалiтам Пергамскiм Янам Зiзiўласам, якi прывез вiншавальны лiст ад Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея I°.
Згодна заявам, зробленым мiтрапалiтам, Патрыярх у сваiм лiсце прапануе Папе падтрымаць спатканне, якое адбудзiццца 7-15 кастрычнiка ў вядомым iтальянскiм горадзе Равенна. Запланавана, што згаданае спатканне будзе пачаткам працоўнай сэсii каталiцка-праваслаўнай камiсii па богаслоўскаму дыялогу.
Грэцкi мiтрапалiт зазначыў, што на згаданым спатканнi будуць прысутнiчаць прадстаўнiкi практычна ўсiх праваслаўных Цэркваў.
“Мы ўсе маем адну i тую ж веру, тыя ж традыцыi. Больш важным пытаннем, якое нам трэба вырашыць, ёсць першынства бiскупа Рыму, значыць ролю Папы”, - сказаў мiтрапалiт Зiзiўлас у iнтэрв’ю ўплывовай iтальянскай газеце “”La Repubblica”.
“Для некаторых гэта праблема не мае вырашэння”, - дадаў грэцкi мiтрапалiт. – Аднак, я лiчу, што рашэнне можа быць знойдзена”.
Мiтрапалiт Зiзiўлас адзначыў: “Праблема ў тым, што трэба акрэслiць месца бiскупа Рыма ў структуры сусветнай Царквы. Праваслаўныя падрыхтаваны да прыняцця iдэi агульнага верхавенства i тое, што згодна канонам старажытнай Царквы, бiскуп Рыма з’я’ляецца “галоўным””.
Згодна праваслаўнай канцэпцыi, - паяснiў грэцкi мiтрапалiт, - менавiта агульны галава заўсёды прыймае рашэннi ва ўзгодзе з сынодамi розных Цэркваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.