2007-04-18 14:39:01

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 18-га красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 15-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл прысьвечаны Айцам Царквы, сказаўшы наступнае
RealAudioMP3
З сярод раненьне-хрысьціянскіх пісьменнікаў нашую ўвагу зьвяртае сёньня Клемэнс Александрыйскі, які навучаў пад канец 2-га стагоддзя ў Афінах і Александрыі. Ягоныя творы: “Слова заахвочаньня для паганаў”, “Пэдагох” і “Нованавернутыя” служылі катэхумэнам і ахрышчаным як дапамога ў імкненьні да поўнае духоўнае сьпеласьці. Заахвочвалі яны- сказаў Сьвяцейшы Айцец- да чытаньня Эвангэльля, цераз якое можна пазнаць Хрыста, Выхавальніка і Настаўніка. Вера сьвярджае Клемэнс ёсьць сапраўдным пазнаньнем, якое вядзе веруючага да абьяднаньня з Хрыстом у любові.
Канчатковаю мэтаю чалавека- працягваў сваю сёньняшнюю катэхэзу Бэнэдыкт 16—прыпамінаў Клемэнс Александрыйскі павінна быць сапраўднае пазнаньне Бога і прыпадабненьне да Яго. Заахвочваў да браньня пад увагу культурнае спадчыны грэцкае філасофіі і хрысьціянскага пасланьня веры. Падкрэсьліваў, што філасофія, падобным чынам як Права Выбранага Народу- накіроўваюцца да абьяднаньня Логасу, Божага Слова, і дазваляюць чалавеку адкрыць Праўду.
У Энцыкліцы “Фідэс эт трацыё”- сказаў на заканчэньне Папа Ратцынгэр- Папа Ян Павал ІІ спасылаецца да навучаньня Клемэнса Александрыйскага прыпамінаючы, што гэта ён назваў Эвангэльле сапраўднаю філасофіяю і разумеў філасофію як уступнае ўвядзеньне да хрысьціянскае веры ды як падрыхтоўку да Эвангэльля.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.