2007-04-17 14:48:22

Пазыцыя Святога Пасада ў адносiнах да сiтуацыi на Святой Зямлi.


Мiжнароднае грамадства, а разам з iм i Святы Пасад, жадаюць, каб новы палестынскi ўрад здолiў “зрабiцца аўтарытэтным i надзейным суразмоўцай, здольным прывесцi ўласны народ, з адказнасцю i пачуццём рэчаiснасцi, да заключэння справядлiвага мiра з iзраiльтянамi, акрамя “стварэння свабоднай i сувярэннай дзяржавы” для самiх палестынцаў. Аб гэтым заявiў намеснiк сакратара Ватыкана па сувязях з дзяржавамi монс. Пьетро Паролiн пад час мiжнароднай канфярэнцыi, якая адбылася ў iтальянскай сталiцы па iнiцыятыве Камiтэта ААН па здзяйсненню праў палестынскага народа.
Нагадаўшы найбольш значныя моманты Каляднага паслання Бенедыкта XVI° хрысцiянам Святой Зямлi, монс.Паролiн напрыканцы сваёй прамовы ад iмя Апостальскай сталiцы выказаў упэўненасць у тым, што ў актывiзацыю мiрных перагавораў рашучы ўклад здолеюць унесцi “розныя рэлiгiйныя канфесыi, якiя прысутнiчаюць на згаданай тэрыторыi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.