2007-04-17 14:39:32

Падарункi Свяцейшаму Айцу на 80-годдзе.


Разам з усiмi вернiкамi ў гэтыя днi выказваюць сваю прыязнасць Свяцейшаму Айцу i тыя, хто па доўгу службы кожны дзень знаходзяцца блiжей за iншых да яго, пачынаючы з яго асабiстага сакратара а. Георга Геншвайна, з якiм размаўляў карэспандэнт нашага Радыё Гудрун Сайлер:
- Дзень нараджэння – гэта таксама i падарункi: уяўляю, колькi людзей жадае павiншаваць Папу. Не маглi б Вы паведамiць нам, што яны дораць Свяцейшаму Айцу? – запытаўся наш карэспандэнт у сакратара Бенедыкта XVI°.
- Натуральна, вельмi шмат лiстоў i маленькiх падарункаў: кампакт дыскi, кветкi, кнiгi. Што ж тычыцца больш вялiкiх падарункаў, то Папа ясна даў зразумець, што ён не жадаў бы прыймаць падарункi для сабе асабiста: хто жадае павiншаваць яго падарункам, няхай лепей зробiць ахвяру на гэту сумму, каб ён мог выкарыстаць яе для мэты, аб якой паведамiць: на прыклад для Святой Зямлi цi для Афрыкi, цi для нейкага iншага крызiснага рэгiёну свету.
- Якi ж з падарункаў быў найбольш незвычайным? - запытаўся наш карэспандэнт.
- Гэта быў аграмадны плюшавы мядзведзь, у натуральную велечыню, якога Свяцейшы Айцец адправiў у педыятрычную клiнiку “Немаўляткi Езуса” для дзетак, якiя там знаходзяцца. Усе з iх, якiя могуць пiсаць, ужо падзякавалi Папу, а ад iмя самых маленькiх гэта зрабiў кiраўнiк клiнiкi”, - сказаў асабiсты сакратар Бенедыкта XVI°.







All the contents on this site are copyrighted ©.