2007-04-16 14:36:45

Католікі і дзеячы свету дасылаюць у гэтыя дні віншаванні Бенедыкту 16 з нагоды ягонага 80-годдзя. Французская газета "Croix (крыж)" змясціла юбілейны артыкул.


"Любоў-Езус-Розум; Рэлятывізм "-вось такія галоўныя, знакавыя словы ў навучанні Папы, які адначасова святкуе й 2-x -годдзe пантыфікату, вылучае уплывовы друкаваны орган. Рэлятывізм - значыцца, маральнае прыстасаванства, падпарадкаванасць цёмнаму свету, неабходна перамагаць унутры душаў. Вось галоўны напрамак для здабыцця ў Езусе разумнае любові. Папа выступае катэхізатарам, педагогам, а не толькі тэолагам. "Ён не карыстае тэатральнасці і як бы вяртаецца да асноваў хрысціянскага жыцця.Бенедыкт імкнецца ачысціць Царкву знутры"- адзначаецца ў артыкуле, дзе прыпамінаецца, што яшчэ будучы на пасадзе Старшыні Кангрэгацыі па веранавучанні, кардынал Язэп Ратцынгер выказваў пажаданне. каб было меньш дыскусій. але больш малітвы, ён і раней наракаў на патапленне ў дакументацыі.
Па словах кардынала Тарчізіо Бертоне, Дзяржсакратара Ватыкану, Бенедыкт 16 аніколі не аддаляецца ад рэлігійнага асэнсавання праблем чалавецтва . Ён думае заўсёды аб Царкве як аб сведку хрысціянскае веры ў багаслоўскім аспекце, а не аб Царкве палітычнай. За першы год свайго пантыфікату Бенедыкт 16 выступіў з прамовамі каля 300 разоў - удвая меньш за свайго папярэдніка. Ён таксама ўдвая радзей з'яўляецца перад публікай, а пры аўдыенцыях для біскупаў, што прыязджаюць у Рым з візітам ad limina, Папа коратка звяртаецца да біскупства краіны, але шмат увагі потым надае асабістым гутаркам з самімі прадстаўнікамі нацыянальнага біскупства. Паказальна, што ў сваіх навучаннях на агульных аўдыенцыях па серадах ён расказвае аб айцах Царквы: пасля Апосталаў і першахрысціянскіх сведкаў веры, аб настаўніках і святых. Мэта - на думку кардынала Бертоне - вярнуць Царкву да сваёй хрысціянскай тоесамасці і сапраўднасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.