2007-04-14 12:02:38

Пасхальны перыяд стаўся знамянальным для ўсеагульнай хрысціянскай згоды. У адказ на канцэрт у Рыме, калі ў часе вігіліі хор Трэцьякоўскай галерэі і Вялікі сімфанічны аркестр Большого театра выканаў твор епіскопа Венскага і Аўстрыйскага ад Рускай праваслаўнай Царквы Іларыёна - прадстаўніка пры Еўрапейскіх міжнародных арганізацыях, у Маскве адбыўся канцэрт хора і аркестра Ватыканскай бізілікі "Capella Giulia", "Аmici dell'Armonia" ды Рымскай філармоніі разам з расейскімі артыстамі.


Прайшоў канцэрт у маскоўскай катэдры Непорочнозачатія Пресвятой Девы Маріі. Разам з італьянцамі спяваў хор Расійскага сімфанічнага аркестра і Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Расіі імя Юрлова пад кіраўніцтвам максіма Федотава.
У гэты вечар - 11 красавіка касцёл быў перапоўнены. Праваслаўныя, католікі, проста слухачы аб'ядналіся ў эмацыянальным парыве радасці, слухаючы цудоўныя гімны Богу, Госпаду Хрысту. Вялікія творы вялікіх музыкантаў розных часоў і народаў, натхнёных Божым Духам, уразілі ўсіх. Падзея аб'яднала розныя традыцыі, дала ўзнёсласць і пасхальную радасць. Кіраўнік аркестра Ватыкана, монсіньёр пабло Коліно сказаў у сваім звароце да маскоўскіх слухачоў, што ён адчувае, як сон стаецца рэальнасцю, што ягоная старадаўняя мара, калі ватыканскія і расейскія артысты разам услаўляюць Бога Адзінага, спраўдзілася. Італьянскі святар і музыкант падкрэсліў, што мастацтва належыць усяму чалавецтву і не ведае межаў. У гэты прыгожы вечар арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. каталіцкі мітрапаліт для Масквы, зачытаў на рускай і італьянскай мовах прывітанне кардынала Поля Пупара , старшыні Папскай рады па міжканфесійным дыялогу і культуры.У прыватнасці, высокі прэлат Святога пасаду падкрэсліў, што сустрэча культур выяўляе агульныя карані на шляху ўзаемаўзбагачэння і сяброўства.







All the contents on this site are copyrighted ©.