2007-04-14 11:24:22

Кніжка Папы Бэнэдыкта 16: "Ісус з Назарэту".


Гэтую кніжку прадстаўлена ў Ватыканскай Сынадальнай Зале. Папа пачаў яе пісаць яшчэ калі быў кардыналам. У ёй Сьвяцейшы Айцец піша, што не ведае як доўга яшчэ будуць яму дадзены час і сілы, таму вырашыў апублікаваць як першую частку, 10-ць пачатковых разьдзелаў, якія ахопліваюць час ад Хросту ў Ярдане да вызнаньня Пятра і Перамяненьня. Кніжка гэтая- піша Папа- зьяўляецца вынікам майго асабістага шуканьня “аблічча Бога”. Аўтар прадказвае ўжо другую частку твору.
Новая кніжка Бэнэдыкта 16 не ёсьць лёгкаю публікацыяю, аднак чытачы могуць ў ёй знайсьці многа фрагмэнтаў, якія дазваляюць на ажыўленьне веры.
Кніжка мае 300 бачын. У ёй ёсьць разьдзелы, між іншым, аб Казаньні на Гары, аб Гасподняй Малітве, аб Вучнях Ісуса і Яго Прыповесьцях. Далей Папа піша аб Эвангэльлі ад Сьвятога Яна, між іншым, аб вадзе, вінаграднай лазе, аб віне, хлебе і Пастыру. Затым прадстаўляе “два важныя этапы на дарозе Ісуса: вызнаньне Пятра і Перамяненьне Господняе. Апошні разьдзел мае загаловак: “Ісус гаворыць аб Сабе”. Апісвае тры выказваньні, якімі Хрыстос сябе акрэсьліваў: менавіта “Сын Чалавечы”, “Сын”, ды “Я ёсьць”.
Першыя экземпляры сваей кніжкі ”Ісус з Назарэту” Бэнэдыкт 16 атрымаў 13-га красакіка ў Апостальскім Палацы ў КастэльГандольфо, дзе адпачывае пасьля Вялікодных Сьвятаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.