2007-04-13 12:55:01

Рым -Хабараўск. На Далёкі Ўсход прыбыў каўчэг з фрагментам рэліквій
св.Яна Залатавуснага. На ініцыятыву Сусветнай Рымскаа-каталіцкай Царквы такім чынам падтрыманае стаўленне новай Праваслаўнай духоўнай семінарыі.


Мошчы дастаўлены ў катэдральны праваслаўны Спаса-Преабражэнскі сабор кардыналам Сцівенам Фуміо Гамао, былым арцыбіскупам каталіцкай дыяцэзіі ў Японіі. Архіепіскап хабараўскі і Прыамурскі Марк, рэктар Хабараўскай семінарыі, прыняў каўчэг з мошчамі на паперці праваслаўнага храму. Пасля ўнясення рэліквіі ў праваслаўны сабор быў адслужаны ўрачысты малебен.
Як адзначаюць аглядальнікі, перадача мошчаў свяціцеля Яна Залатавуснага адзінай на Далёкім Ўсходзе праваслаўнай семінарыі вельмі важнае.Бо адбылася напярэдадні чаканага асвячання дамавога храма навучальнай установы. Менавіта тут будуць перахоўвацца каштоўныя рэшткі. Асабліва радасна, што мошчы свяціцеля атрыманыя напярэдадні 1600-годдзя з дня ягонае смерці.
Аўтэнтычнасць святыні пацверджаная спецыяльным дакумантам Святога Пасаду, запячатаным ватыканскімі пячаткамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.