2007-04-11 13:58:10

У Iталiю на Вялiкодныя канiкулы прыехала шмат пiлiгрымаў i турыстаў.


На Вялiкодныя свята некаторыя буйныя гарады Iталii адчувалi вялiкi наплыў пiлiгрымаў i турыстаў.
Перад усiм гутарка iдзе аб Рыме, куды прыехала каля 400.000 асобаў. У мясцовых хатэлях практычна не засталося свабодных месцаў. Каля 150.000 асобаў прыехала ў Фларэнцыю, i каля 120.000 у Венецыю.
У той жа час шматлiкiя iтальянцы вырашылi правесцi пасхальныя канiкулы па-за домам. Напрыклад, з Рыма выехалi 450.000 жыхароў, з Мiлана – 250.000, а з Турына – 120.000.
Пад час Вялiкодных святаў нармальна працавалi ўсе буйныя дзяржаўныя музеi Iталii.








All the contents on this site are copyrighted ©.