Другая нядзеля пасля Пасхі, па жаданню Папы Яна Паўла 2, ёсць Днём Боскае Ласкі. На
трэцюю гадавіну ягонае смерці , у красавіку 2008 года ў Ватыкане пройдзе Сусветны
Кангрэс Міласэрднасці.
Рэлігійныя дзеячы і свецкія змогуць у будучым годзе прадставіць сведчанні аб здзейсненым
і прапанаваць ініцыятывы па пашырэнні выявы Боскае ласкі праз чалавечую міласэрднасць.
Менавіта Папа Ян Павел 2 прыклікаў усіх хрысціянаў ставацца "сведкамі Міласэрднасці".
Пра гэта паведаміў, у прыватнасці, на нацыянальнай асамблеі ў прысутнасці журналістаў
арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шэнборн. Ён паўтарыў словы польскага Папы, сказаныя
ім у 2002 годзе падчас асвячання санктуарыя Боскай Міласэрднасці ў сябе на радзіме,
у Кракаве - Лагеўніках: "Для чалавецтва не існуе іншай крыніцы надзеі, акрамя як у
міласэрднасці Божае". Лагеўнікі - гэта месца, дзе жыла манашка і містык святая Фаўстына
Кавальска. Папа Ян Павел 2 кананізаваў Фаўстыну ў 2000 годзе і адтады другая нядзеля
пасля Вялікадня ёсць святам Міласэрднасці.