Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Маем Сьветлы Тыдзень. У Вечны Горад прыбыло
шмат вернікаў і паломнікаў дзеля Вялікодных сьвятаў ды некаторыя з іх асталіся на
сёньняшнюю аўдыенцыю Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 14-я
сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы
Айцец спаслаўся да таямніцы Уваскрасеньня Хрыста, якую перажываем у Актаве ( васьмі
дзён) Вялікай Ночы. Затым Папа вярнуўся да знакаў Уваскрасеньня. Першым з іх была
пустая магіла, чаго сьведкамі былі Марыя Магдалена і жанчыны, якія на сьвятаньні прыйшлі
да гробу і ўбачылі яго пустым. Пятро і Ян, якія
прыбеглі да гробу занепакоеныя весткаю жанчын, ўбачылі толькі палотны. Другім знакам
Уваскрасеньня былі сустрэчы Хрыста з прыяцелямі і вучнямі: з Марыяй Магдаленай, з
Апосталамі ў Вячэрніку, з няверуючым Тамашом, з Вучнямі ў дарозе ў Эмаўс ды іншыя
сустрэчы ( як даведваемся з Апостальскіх Дзеяньняў), што адбыліся на працягу 40 дзён. Аналіз
гэтых здарэньняў- працягваў сваю сёньняшнюю катахэзу Бэнэдыкт 16- вядзе да высновы,
што Хрыстос устаючы з мёртвых не вярнуўся да жыцьця такога, як перад Укрыжаваньнем
але перайшоў да Новага Жыцьця. Каб сустрэцца з Хрыстом- сказаў на заканчэньне Папа-
не трэба глядзець у мінулае але ў будучыню; калі стае сярод нас, напаўняючы нас мірам
і заклікае да даваньня сьведчаньня аб гэтым новым жыцьці а затым да ўдзельнічаньня
ў ім дзякуючы Ягонай збаўчай сьмерці і Ўваскрасеньню.
На заканчэньне
аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя
шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.