2007-04-07 14:27:32

Страсная Субота


Сёньня Вялікая Субота, Вігілія чаканьня Уваскрасеньня Хрыста. А гадзіне 23-й менскага часу Папа Бэнэдыкт 16 будзе старшынстваваць ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра ўрачыстасьцям Літургіі Пасхальнае Вігіліі.
Але зараз мы вернемся да ўчарашняга дня, менавіта да Крыжовае Дарогі, якой старшынстваваў у Рымскім Калізэі Сьвяцейшы Айцец. Малітоўныя роздумы “Крыжовай Дарогі”- смутнага ўспаміну аб дарозе Хрыста на Галгофту—сёлета напісаў славуты італьянскі бібліст і тэалог айцец Равасі. У сваіх разважаньнях айцец Равасі прыводзіць, між іншым, словы жанчыны Гэбрэйкі, якая была прыгаворна на сьмерць у гітлераўскім канцлагеры. Пералічыў затым “сёньняшнія жанчыны, перад усім гэтыя прыніжаныя і гвалтаваныя, выкінутыя на ўскраіну грамадзтва, ды таксама гэбрэйскія і палестынскія маці як і іншых з усіх куткоў сьвету, якіх ахапіла вайна.” Прыпомніў аб практыках паніжаньня вязьняў і прыгавораных, якіх вядуць на сьмерць, так як прыніжанага Ісуса, і айцец Равасі падкрэсьліў ў сваіх разважаньнях “Крыжовае Дарогі”, што здарэньні гэтыя “на працягу многіх гадоў будуць паўтарацца на розныя спосабы ў цемрах многіх турэмных кельляў”.
Напісаў таксама, што ў “Хрысьце, які падае пад цяжарам Крыжа, мы бачым хворую і аслабленую чалавечнасьць”, якая прыпамінае “жанчын і мужчын паміраючых ад голаду і галечы; галодных дзяцей і старыкоў, аслабленых бедакоў, з якіх жыл выссана да апошняе кроплі ўсялякую моц жыцьця”.
Папа Бэнэдыкт 16 нёс крыж пры першай і апошняй станцыі. Пры іншых крыж бралі па чарзе: Папскі Вікарый для рымскае дыяцэзыі кардынал Руіні, маладая жанчына з Конга, рымская сям”я, малады Чыліец, Кітайка, адзін айцец францішканін са Сьвятой Зямлі ды маладая жанчына з Анголы.
А ў сваёй прамове на заканчэньне “Крыжовае Дарогі” Папа Бэнэдыкт 16 сказаў, між іншым
RealAudioMP3
Насьледуючы Ісуса на дарозе Яго мукаў мы бачым не толькі мукі Хрыста, але бачым усіх церпячых сьвету. Гэта зьяўляецца глыбокім намерам малітвы “Крыжовае Дарогі”, менавіта адкрыць нашыя сэрцы і дапамагчы ім. Навярнуцца да Хрыста, стаць хрысьціянінам значыць атрымаць жывое сэрца, сэрца чульлівае на мукі і цярпеньні іншых.
Наш Бог не ёсьць далёкім Богам. Наш Бог мае сэрца, мае жывое сэрца, стаўся чалавекам, каб цярпець з намі і быць з намі ў нашых цярпеньнях. Стаўся чалавекам, каб даць нам жывое сэрца і разбудзіць сярод нас любоў да церпячых і патрабуючых.
Памолімся ў гэты час да Госпада- сказаў на заканчэньне сваёёй імправізаванай прамовы Сьвяцейшы Айцец- за усіх церпячых сьвету. Памолімся да Госпада, каб даў ім жывое сэрца, каб зрабіў іх прапаведнікамі Яго любові не толькі словамі але цэлым сваім жыцьцём.








All the contents on this site are copyrighted ©.