2007-04-06 13:19:44

У гэтым годзе спаняецца 450 гадоў з дня нараджэння Льва Сапегi.


У беларускай сталiцы адбылося пасяджэнне Рады Таварыства беларускай мовы. На ім быў зацверджаны зварот ТБМ да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Генадзя Нявыгласа. У звароце сказана, што 4 красавіка 2007 года спаўняецца 450 гадоў з дня нараджэння найвыдатнейшага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Гарачы патрыёт сваёй Бацькаўшчыны, адзін з аўтараў Статута Вялікага княства Літоўскага на беларускай мове, Леў Сапега для ўсяго беларускага народа з’яўляецца прыкладам дзяржаўнага дзеяча ў самым высокім значэнні гэтага слова.
Далей у сваім звароце Рада ТБМ прапануе ўсталяваць помнік Льву Сапегу ў любым горадзе Беларусі, але прыярытэт у гэтым пытанні належыць Слоніму, Бешанковічам, Нясвіжу, Ружанам, Лідзе, Мінску — гарадам, якія маюць непасрэднае дачыненне да жыцця і дзейнасці канцлера. Рада ТБМ даводзіць да ведама, што Слонім мае дазвол адпаведных дзяржаўных структураў на ўстаноўку помніка Льву Сапеге.
Рада ТБМ таксама прапануе назваць (пераназваць) імем Льва Сапегі вуліцы ў Слоніме, Мінску, Бешанковічах і ў іншых гарадах Беларусі. Дарэчы, некалькі гадоў таму плошча Горкага ў Слоніме была перайменавана ў плошчу слонімскага старосты Льва Сапегі.







All the contents on this site are copyrighted ©.