2007-04-06 12:29:04

Разам - гэтым разам мы зноў усе разам - хрысціяне ўсіх намінацый,усіх краін. Сёння Крыжовыя шляхі вядуць да перакрыжавання душаў людзей, што чакаюць на Паруссію - другое прыйсце Хрыстовае.


На Галгофу, ці па-грэцку Кальварыю RealAudioMP3 - узнімаемся разам, кожны несучы свой непаўторны крыж, у дапамогу Таму, Хто найцяжэйшы Крыж мінулага і будучага ажно да канца часоў узнёс, перамагаючы смерцю смерць. Разам з Ім і з імі ўсімі - братамі па веры - усведамляем момант сэнсу існавання нас саміх. Ці здолеем пабудаваць наканаваную нам цывілізацыю любові на месцы мільёнаў кальварыеў? Кожны з нас можа ўкласці цагліну ў будынак на месцы тысячагадовых разбурэнняў цывілізацый смерці, што распачаў Каін. Пра гэта думаю, пераслухоўваючы інтэрв'ю, што зроблены ў перыядзе чакання і чування, на канцэрце Хора Трэцьякоўскай галерэі і Вялікага сімфанічнага аркестрa Большого театра, якія выканалі твор епіскопа Венскага і Аўстрыйскага ад Рускай праваслаўнай Царквы Іларыёна - прадстаўніка пры Еўрапейскіх міжнародных арганізацыях. 29 сакавіка ён прагучаў у Рыме, а папярэдне ў Маскве.У Рыме - у залi Аўдзіторыюм блізка Ватыкану, дзе я гутару з клирыкамі СвятоУспенскага кафедральнага праваслаўнага сабора Будапешта Маскоўскага Патрыярхата Венгерскай епархіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.