2007-04-06 13:18:23

Монсiньор Дзямьянка адказаў на пытаннi якiя тычацца магчымасцi вiзiту Бенедыкта XVI° у Беларусь.


Апостальскi адмiнiстратар Мiнска-Магiлёўскай арцыдыяцэзii Рыма-каталiцкай Царквы ў Беларусi бiскуп Антонiй Дзямьянка лiчыць, што для арганiзацыi вiзiта ў нашу краiну Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° трэба правесцi вялiкую працу.
“Вiзiт Папы Рымскага ў любую краiну патрабуе правядзення вялiкай працы”, - зазначыў монс. Дзямьянка ў аўторак 2 красавiка, адказваючы на пытанне iнфармацыйнага агенства “Iнтэрфакс”. Пры гэтым ён дадаў, што “у Беларусi шмат вернiкаў жадаюць убачыць Папу Рымскага i атрымаць яго блаславенства”.
Разам з тым бiскуп Дзямьянка не паведамiў цi ёсць магчымым у блiжэйшы час вiзiт Свяцейшага Айца ў Беларусь.
Пры гэтым галава Мiнска-Магiлёўскай арцыдыяцэзii нагадаў, што некалькi гадоў таму, калi Рыма-каталiцкую Царкву ў Беларусi ўзначальваў кардынал Казiмiр Свёнтэк, дамова аб вiзiте Папы была практычна асягнута.
Бiскуп Дзямьянка дадаў, што “у рамках падрыхтоўкi да гэтага вiзiта нават быў зроблены спецыяльны лiфт у рэзiдэнцыi кiраўнiка Каталiцкай Царквы ў Беларусi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.