2007-04-05 14:57:49

Думаць пра ўласную каштоўную годнасць ў суадносінах з годнасцю грамадства. Да гэтага прыклікаў маладых навукоўцаў галава УГКЦ кардынал Любамір Гузар.


Кіраўнік украінскіх грэка-католікаў прыняў удзел у 10 Юбілейнай Усеўкраінскай навукова-практычнай Канферэнцыі "Дыялог людзей і культур як шлях новага гуманізму". Яна праходзіць у Львове. Герарх, бяручы слова, праясніў паняцці, што былі абмеркаваныя: так, калі дыялог значыць кантакт, то гуманізм - гэта прадмет, у цэнтры якога - чалавекю Кардынал Любамір падкрэсліў, што чалавека варта разглядаць разам і як індывідуальную, і грамадскую з'яву. Дык уступаючы кожны раз у дыялог, неабходна мець на ўвазе абедзве гэтыя характарыстыкі і тут вельмі важна ўтрымліваць раўнавагу між абодвума аспектамі асобы. " На рэлігійнай глебе, - падкрэсліў кардынал Гузар, - мы пачынаем бачыць ў іпастасі Божага чалавека. Літургія - гэта сумяшчэнне адзінак, гэта - глыбокае ўсведамленне уласнай вартаснасці,бо кожнае "я" - гэта дзіця Божае. Тут і нараджаецца паняцце чалавека ў грамадстве. Калі ёсць раўнавага асобы і суграмаджання асоб, тады і ўтвараецца атмасфера, дзе дыялог і гуманізм набываюць сапраўднага зместу." Галава УГКЦ прыклікаў украінскіх інтэлектуалаў глыбей задумацца над гэтай раўнавагай суадносінаў індывідуума і грамадства.
Канферэнцыя прайшла ў памешканні львоўскага Украінскага каталіцкага Універсітэта па ініцыятыве Інстытута рэлігіі і грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.