2007-04-04 08:56:36

Старшыня Бiскупскай канфярэнцыi Францыi выступае ў абарону сямьi.


Сямья заснаваная на шлюбе ёсць гарантыяй абароны жыцця ад моманту зачацця да моманту натуральнай смерцi, лепшаму падзялу працы i дабротаў. Яна можа спрыяць прыёму эмiгрантаў i развiццю базавых сацыяльных прынцыпаў, i гэта вельмi важна напярэдаднi выбараў, якiя ў хуткiм часе адбудуцца ў Францыi. Так лiчыць кардынал Рыкар, Старшыня бiскупскай канфярэнцыi краiны. Свае меркаваннi ён выказаў пад час пленарнага паседжання, якое прайшло ў Лурдзе. Кардынал сцвердзiў, што “кожны католiк, у момант калi трэба зрабiць палiтычны выбар, павiнен зрабiць гэта ў адпаведнасцi са сваiмi хрысцiянскiмi прынцыпамi”, сярод якiх ёсць сямья – аснова чалавечага грамадства, якая цяпер больш чым калi-небуць мае патрэбу ў падтрымцы”.
“Скажам “так” сямье заснаванай на шлюбе мужчыны i жанчыны, адкрытай да працягу чалавечага роду; скажам “так” праву дзiцяцi мець бацьку i мацi”, - заклiкаў Старшыня французскай бiскупскай канфярэнцыi. Адначасова ён негатыўна выказаўся аб эўтаназii i аборце. Па словах кардынала Рыкара, “ад вiдавочна лагiчнага сцверджання праў у гэтай галiне”, многiя дазваляюць сабе ўсё болей падпадаць пад уплыў супрацiўнiкаў гэтых праў.







All the contents on this site are copyrighted ©.