2007-04-04 15:56:43

Нашыя абвесткі. Дарагія слухачы! У суботу 7–га красавіка Ватыканскае Радыё будзе перадаваць спэцыяльную вялікодную праграму ў рускай мове. Можаце яе слухаць ад гадзіны 10,30 паводле менскага часу на кароткіх хвалях 25-ці, 19-ці і 16-ці мэтраў як таксама на ўльтракароткай хвалі 93,3 дзесятых мэгагэрцаў. Праграма будзе трываць каля 2-х гадзін.


Таксама ў суботу 7-га красавіка хрысьціяне, якія прытрымліваюцца Юліянскага Календара ўшаноўваюць Сьвята Дабравешчаньня. З гэтае нагоды з Капліцы Ватыканскага Радыё будзе перадавацца, ад гадзіны 9.15 паводле беларускага часу, Усходняя Літургія ў візантыйска-ўкраінскім абрадзе. Можна будзе яе слухаць на кароткіх хвалях 31-го і 25-ці мэтраў як таксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў.
Жадаем добрага прыёму.








All the contents on this site are copyrighted ©.