2007-04-04 15:53:27

Ахвяраваннi атрыманыя пад час Богаслужбы ў Вялiкi Чацьвер будуць накiраваны ў Самалi.


Ахвяраваннi сабраныя пад час Святой iмшы “Вячэры Божай”, якую ўзначалiць Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° ў базылiцы Святога Яна на Латэране ў чацьвер 5 красавiка пасля абеда, будуць накiраваны на падтрымку медычнага дыспансэра самалiйскага горада Байдоа. “У гэтыя трагiчныя днi, у якiя працягваюцца поўныя насiльля сутычкi ў Магадiшо, несучы з сабой смерць i раны многiм людзям, а таксама прымушаюць многiх цывiльных грамадзянаў да ўцёкаў i ставяць на мяжу рызыкi працэс прымiрэння ў Самалi, мы вельмi задаволены тым, што Папа Бенедыкт XVI° вырашыў накiраваць на патрэбы медычнага дыспансэра арганiзацыi “Caritas” Самалi ў горадзе Байдоа сродкi сабраныя пад час Святой iмшы”, - заявiў монс. Бертiн, Апостальскi адмiнiстратар дыяцэзii Могадiшо i кiраўнiк мясцовага аддзялення дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Caritas”.
“У гэтым рашэннi, - працягнуў сваю думку монс. Бертiн, - мы бачым увагу i клопат Свяцейшага Айца да насельнiцтва Самалi, якое пакутуе, у асаблiвасцi да бедных, да тых, што не маюць голасу. Для нас гэта знак павагi i да тых, што загiнулi за абарону бедных i за мiр пад час грамадзянскай вайны, якая доўжыцца ўжо дваццаць гадоў у гэтай змучанай краiне. Сярод iх ёсць як хрысцiяне, так i прыхiльнiкi iншых рэлiгiй”.
“Рашэнне Папы, - дадаў монс. Бертiн, - дэманструе у нашых невялiкiх высiлках у Байдоа еднасць у мiласэрнасцi Сусветнай Царквы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.