2007-04-04 15:53:01

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 4-га красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Маем перадпасхальны пэрыяд. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў дзеля Вялікодных сьвятаў ды таксама на заканчэньне першага этапу бэатыфікацыйнага працэсу памёршага Папы Яна Паўла ІІ. Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 13-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньня ў часе спэцыяльнае катахэзы Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў нашу ўвагу на таямніцу мукаў, сьмерці і ўваскрасепньня Хрыста, якое будзем перажываць у часе Пасхальнага Трыдуума.
Голас
Вялікі Чацьвер гэта дзень, у якім сьвятары аднаўляюць сьвятарскія абяцаньні. Гэтага дня асьвячаюцца таксама Сьвятыя Алеі, катэхэмэнаў, хворых і крыжму. Імша Гасподняе Вячэры- сказаў далей Папа- павядзе нас да Вячэрніка, дзе Хрыстос устанавіў Эўхарыстыю і Сакрамант Сьвятарства ды прыказаньне братэрскае любові. Трывайма гэтага дня на абажаньні Найсьвятога Сакраманту.
Вялікая Пятніца. Дзень, які ўвекавечвае мукі Хрыста і Яго сьмерць на Крыжы. Заахвочвае яна нас да пакуты і малітвы. Літургія засяроджваецца навокал чытаньняў Божага Слова, абажаньня Крыжа, Сьвятога Прычасьця і абажаньня Хрыста, Якога паклалі ў магілу. У Касьцёлах, на вуліцах гарадоў і пасёлкаў- зноў сказаў Бэнэдыкт 16- адпраўляецца гэтага дня Крыжовая Дарога. Хай будзе нам нагодаю, каб ва ўласнай душы перажыць таямніцу крыжа.
Вялікая Субота. Дзень, які падрыхтоўвае нас да Пасхальнае Вігіліі. Няма гэтага дня Літургіі. Цішыню напаўняе чуваньне і малітва пры боку Маці Збавіцеля, каб дачакацца радаснага вокрыку вялікоднае раніцы: Хрыстос Уваскрос, назаўсёды перамог сьмерць.
Вялікдзень, які будзем перажываць- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец- не зьяўляецца толькі ўспамінам. Ёсьць увасабленьнем таямніцы Хрыста, Які таксама і сёньня сваею любоў”ю, перамагае грэх і сьмерць. Канчатковая перамога належыць Яму. Хай гэтая праўда будзе фундамантам нашага хрысьціянскага існаваньня.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.